Як расказаў Свабодзе кіраўнік арганізацыі Аляксандар Вінчэўскі, на фоне ўсіх астатніх абмежаваліся «лёгкім сполахам»: госьці былі нядоўга, забралі копіі дакумэнтаў, тэхніку не чапалі. Зь візыту не асабліва зразумела, што за справа наогул.
Пазьней у Тэлеграм-канале «Списки задержанных» зьявілася інфармацыя, што затрыманы Віктар Фянчук, экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны». У лістападзе 2020 году ён быў асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у маршы пратэсту.
«Ахова птушак Бацькаўшчыны» — экалягічная грамадзкая арганізацыя, якая працуе дзеля захаваньня разнастайнасьці відаў і экасыстэм у Беларусі, залучаючы беларусаў да актыўнай аховы прыроды. Яна паўстала ў 1985 годзе як Беларускае аддзяленьне Ўсесаюзнага арніталягічнага таварыства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зафіксавалі новы від птушак — арлана-даўгахвостаЦяперашнюю назву арганізацыя носіць з 1995 году, калі аддзяленьне аб’ядналася з Заходне-Беларускім таварыствам аховы птушак. У 1999 годзе АПБ атрымала статус афіцыйнага прадстаўніка BirdLife International у Беларусі і афіцыйна назірае за птушкамі, супрацоўнічае з арнітолягамі.
Ад сярэдзіны ліпеня па ўсёй Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый.
Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацый. Іх прадстаўнікоў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экалягічныя арганізацыі Беларусі заявілі ціск з боку сілавікоў