У Эстоніі не змаглі выбраць прэзыдэнта. Быў толькі адзін ахвотны

Талін

У Эстоніі парлямэнт ня змог у панядзелак выбраць прэзыдэнта. Упершыню ў гісторыі краіны кандыдатам на выбары вылучыўся толькі адзін чалавек.

У Эстоніі прэзыдэнт выбіраецца не ўсеагульным галасаваньнем, а парлямэнтам. У панядзелак высьветлілася, што незалежны — і адзіны — кандыдат пры падтрымцы кіроўнай кааліцыі, то бок Рэфарматарскай партыі і Партыі цэнтру, Алар Карыс набраў усяго 63 галасы. Для таго, каб быць выбраным, неабходна 68 галасоў.

Тэарэтычна на выбары магла б пайсьці цяперашняя прэзыдэнтка Керсьці Кальюлайд. Аднак у Эстоніі не знайшлося палітычнай сілы, якая магла б аказаць ёй дастатковую падтрымку. Як прэзыдэнтка Кальюлайд часта крытыкавала правацэнтрысцкі ўрад, неаднаразова выказваючы свае лібэральна-кансэрватыўныя погляды.

У аўторак дэпутатаў чакаюць дадатковыя туры галасаваньня. У Эстоніі функцыі прэзыдэнта выключна прадстаўнічыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі прыбыў у Вашынгтон. 1 верасьня ён сустрэнецца з Байдэнам