Пасьля затрыманьня сужэнцаў адвезьлі ў Фрунзэнскі РАУС і судзілі праз скайп. Алена Церашкова нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве атрымала 100 базавых велічыняў штрафу (2900 рублёў). Яе мужа Андрэя арыштавалі на 15 сутак.
Пакуль Церашковых трымалі ў міліцыі і судзілі, у іх дома заставаліся чацьвёра дзяцей.
Алена Церашкова — сястра актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, які ўлетку быў асуджаны разам з Паўлам Севярынцам ды іншымі палітычнымі і грамадзкімі актывістамі на вялікія тэрміны за ўдзел і арганізацыю масавых беспарадкаў.
Суд над актывістамі праходзіў у Магілёве і быў закрыты. Алена Церашкова некалькі разоў прыяжджала ў Магілёў і прыходзіла да суду ў надзеі пабачыць брата, але гэтага ёй не дазволілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працэс закрылі, бо сорамна глядзець у вочы людзям». Сястра актывіста Максіма Вінярскага пра паездку ў Магілёў на суд над братам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перавозіць па этапе будуць у кайданках». Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» прызналі схільным да суіцыду