Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на сайт кампаніі.
«Апэратыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны загад ад 25 жніўня 2021 году № 138, у адпаведнасьці зь якім з 1 студзеня 2022 году функцыі тэхнічнага адміністратара будзе выконваць СТАА «Беларускія воблачныя тэхналёгіі», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы зьвярнуліся да Сусьветнага рэгулятара дамэнаў з просьбай забраць дамэн .BY у ААЦ. Што ім адказалі?На працягу апошніх 10 гадоў тэхнічным адміністратарам нацыянальнай дамэннай зоны выступала ТАА «Надзейныя праграмы» (hoster.by). Кампанія адказвала за працу нацыянальнай дамэннай зоны .BY і .БЕЛ: ад падтрымкі рэестра і DNS-сэрвэраў да правядзеньня дабрачынных аўкцыёнаў дамэнаў.
Раніцай 18 траўня ў офісы Tut.by і Hoster.by прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Пазьней стала вядома, што ДФР Камітэту дзяржаўнага кантролю распачаў у дачыненьні да службовых асобаў ТАА «ТУТ БАЙ МЭДЫА» крымінальную справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 243 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленьне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).
Кіраўнік Hoster.by Сяргей Павалішаў застаецца ў ліку 15 чалавек, затрыманых па «справе Tut.by».