У ноч з чацьвярга на пятніцу літоўскія памежнікі зафіксавалі 80 спробаў пераходу мяжы па-за пунктамі пропуску ў Салечніцкім, Аранскім раёнах і пад Друскенікамі. У краіну нікога не пусьцілі. Памежнікі таксама заўважылі на беларускай тэрыторыі некалькі груп мігрантаў, якія не спрабавалі падысьці да мяжы і перасекчы яе, паведаміў Delfi.
З пачатку году беларуска-літоўскую мяжу перасеклі больш за 4,1 тысячы нерэгулярных мігрантаў. Колькасьць прадухіленых спробаў пераходу мяжы ўлады Літвы не паведамляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За дзень у Эўразьвяз зь Беларусі спрабавалі трапіць 322 мігранты. Сямʼя ўцекачоў расказала, што ў Беларусі ў іх забралі пашпартыПольскія памежнікі зафіксавалі 55 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы. Яны затрымалі 2 мігрантаў з Іраку.
Усяго з пачатку жніўня перасекчы беларуска-польскую мяжу незаконна спрабавалі 3059 разоў.
Літва і Польшча заявілі пра пачатак будоўлі сьцяны на мяжы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: Эўразьвяз, ня трэба капіяваць падыходы ЛукашэнкіУ Латвіі зафіксавалі 38 спробаў перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы нерэгулярнымі мігрантамі. Нікога не затрымалі.
З 10 жніўня латвійскія памежнікі не прапусьцілі 683 мігрантаў, 377 затрымалі, 25 прапусьцілі ў Латвію з гуманітарных прычынаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзень візыту прадстаўнікоў ААН зь мяжы Латвіі і Беларусі зьніклі ўсе ўцекачы, якія там захраснуліБеларускі памежны камітэт у чацьвер абвінаваціў памежнікаў суседніх краін Эўразьвязу ў «таемным сілавым выцясьненьні мігрантаў у цёмны час сутак адразу на некалькіх кірунках».