Гэтыя грошы Крысьціна Ціманоўская пералічыць Беларускаму фонду спартовай салідарнасьці для фінансавай падтрымкі іншых рэпрэсаваных атлетаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крысьціна Ціманоўская ўпершыню выйшла на дарожку пасьля скандалу на АлімпіядзеУ дзень старту таргоў 9 жніўня за мэдаль прапаноўвалі 5 тысяч даляраў.
Раней празьмерны аб’ём трафіку ў нефармальным спаборніцтве за спартовы рарытэт прывёў да таго, што сэрвіс eBay вымушана заблякаваў рахунак Беларускага фонду спартовай салідарнасьці. Аднак у сярэдзіне жніўня таргі аднавіліся.
Крысьціна Ціманоўская публічна раскрытыкавала трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай на сёлетняй Алімпіядзе за некампэтэнтнасьць, празь якую некаторыя спартоўцы не змаглі трапіць на Гульні-2020 ў Токіё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціманоўская хоча памяняць спартовае грамадзянстваЗа гэта прадстаўнікі беларускай місіі паспрабавалі дачасна вывезьці яе дадому, аднак лёгкаатлетка папрасіла заступніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту і ў выніку адмовілася вяртацца ў Беларусь, накіраваўшыся ў Польшчу. Там яна заявіла, што мае намер атрымаць спартовае грамадзянства гэтай краіны, каб выступаць далей.
Чальцоў афіцыйнай дэлегацыі Юрыя Маісевіча і Артура Шумака, якія ціснулі на Крысьціну Ціманоўскую, дачасна пазбавілі алімпійскай акрэдытацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У двух трэнэраў, якія ціснулі на Ціманоўскую, забралі акрэдытацыю на Алімпіядзе