Падстава для ліквідацыі палягае ў тым, што Беларуская асацыяцыя журналістаў ня выправіла парушэньні, якія выявіла Міністэрства юстыцыі падчас праверкі, распачатай у чэрвені. Кіраўніцтва арганізацыі катэгарычна ня згоднае з такімі высновамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня проста пад кантролем, а з дазволу дзяржаўнай вэртыкалі». Лукашэнка расказаў, як ён бачыць працу СМІ16 лютага ў офісе БАЖ прайшоў першы ператрус. Пасьля гэтага прадстаўнікоў арганізацыі некалькі разоў выклікалі ў Сьледчы камітэт для допытаў, цягам месяца офіс быў апячатаны. У чэрвені-ліпені кантралёры зьявіліся зноў, цяпер усялякая дзейнасьць фактычна спаралізаваная.
21 чэрвеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі правярае цэлы шэраг НДА, многія цяпер ужо ліквідаваныя. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама падала вялікі пералік дакумэнтаў, за выключэньнем матэрыялаў, забраных з офісу яшчэ падчас першага ператрусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія журналісты атрымалі ўсе прэміі Free Media AwardsНепадачу запытаных дакумэнтаў і адсутнасьць юрыдычных адрасоў рэгіянальных філіяў міністэрства палічыла парушэньнем заканадаўства і Статуту БАЖ, накіраваўшы ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі БАЖ нібыта за «непрыняцьце мер для выпраўленьня парушэньняў».
Беларуская асацыяцыя журналістаў дзейнічае з восені 1995 году. Пад яе дахам больш за 1300 сябраў, якія працуюць у пэрыядычных выданьнях, на радыё і тэлевізіі, у выдавецкіх кампаніях.
З 1997 году БАЖ — сябра Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (IFJ), стала вядзе маніторынг парушэньняў свабоды выказваньня і правоў СМІ. Арганізацыя мае сетку ўласных карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі, якія зьбіраюць інфармацыю пра стан мэдыя ў сваіх рэгіёнах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы і абарона зьняволеных калег. 10 фактаў пра Беларускую асацыяцыю журналістаў за мінулы годУ 2003-м сусьветная асацыяцыя газэт (WAN) узнагародзіла БАЖ «Залатым пяром свабоды» (Golden Pen of Freedom prize). У сьнежні 2004-га Эўрапейскі парлямэнт уганараваў БАЖ прэміяй імя Сахарава «За свабоду думкі».
У 2006 годзе арганізацыя прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю ў Беларусі.
У чэрвені 2011 году Атлянтычная Рада ЗША ўзнагародзіла БАЖ «Прэміяй Свабоды Атлянтычнай Рады». З 2013-га БАЖ — поўны сябра Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (EFJ). Падчас выбарчых кампаній у 2004, 2006, 2007, 2010, 2012, 2015, 2016, 2019 і 2020 гадах БАЖ ажыцьцяўляла маніторынг асьвятленьня тэмы выбараў беларускімі СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Журналісты працаваць не перастануць». Журналістка і кіраўнік БАЖ — пра новыя правілы працы на масавых акцыяхУсе чвэрць стагодзьдзя свайго існаваньня Беларуская асацыяцыя журналістаў займалася абаронай правоў калегаў: гэта тысячы судовых працэсаў, юрыдычных кансультацый, нацыянальных і міжнародных кампаній у іх падтрымку.
А яшчэ — падвышэньнем прафэсійных навыкаў: сотні трэнінгаў і навучальных курсаў па розных кірунках журналістыкі, круглыя сталы і канфэрэнцыі па найбольш вострых пытаньнях мэдыясфэры.
Да 25 красавіка 2015 году БАЖ узначальвала Жанна Літвіна, затым яе месца заняў Андрэй Бастунец.