Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабарончы сайт mspring.media.
Латушкін як праграміст абслугоўваў інтэрнэт-старонкі на замову кліентаў, сярод якіх была рэдакцыя грамадзка-палітычнага парталу «Магілёўскі рэгіён» (6tv.by).
29 ліпеня дадому да праграміста прыйшлі супрацоўнікі КДБ з пастановай на ператрус у рамках крымінальнай справы паводле артыкула «Тэрарызм». З кватэры нічога не забралі, а самога Латушкіна павезьлі на допыт.
«Яны прама прыгразілі, што паколькі палова рэдакцыі 6tv.by на чале з галоўным рэдактарам Зьмітром Салаўёвым пакінула Беларусь, сядзець у СІЗА будзе менавіта Латушкін», — піша mspring.media.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрус у шэф-рэдактара 6tv.by: машына КДБ з расейскімі нумарамі, просьба выдаліць сайтУ выніку допыту супрацоўнікі КДБ атрымалі паролі ад сайта, узялі з Латушкіна расьпіску аб супрацоўніцтве і адпусьцілі.
«Пасьля працяглай гутаркі, атрымаўшы агентурнае імя „скажам, Іваноў“, Канстанцін Латушкін, бацька дваіх непаўналетніх дзяцей, выйшаў на волю толькі пасьля сёмай вечара, ня маючы на руках ніякіх дакумэнтаў і паабяцаўшы, што будзе дапамагаць супрацоўнікам КДБ усім, чым зможа. Мэту ўсёй камбінацыі яны не хавалі — любымі мэтадамі вылавіць асабіста рэдактара 6tv.by Зьмітра Салаўёва», — гаворыцца ў паведамленьні.
Цяпер Канстанцін Латушкін і яго сям’я выехалі зь Беларусі. Сайт 6tv.by працуе.