Аляксандар Лукашэнка ўзяў удзел у Рэспубліканскай пэдагагічнай радзе.
У сваёй прамове ён падзякаваў настаўнікам за вернасьць уладзе і «спакойныя размовы з агрэсіўна настроенымі бацькамі».
«Шмат было выпрабаваньняў. Гэта і пандэмія, якая стварыла стрэсавыя ўмовы і прымусіла на хаду перастройваць навучальны працэс. Гэта і палітычныя падзеі, якія закранулі работнікаў сыстэмы адукацыі ня менш, чым сілавікоў і дзяржаўных службоўцаў. І сёньня я дзякую тым, хто не пахіснуўся, і ў вашай асобе ўсёй нашай пэдагагічнай супольнасьці за прафэсіяналізм, адданасьць справе і грамадзянскую пазыцыю, ад якой залежала многае», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар адукацыі: прыватныя садкі і школы сталі апірышчам для «каляровай рэвалюцыі»Ён адзначыў, што настаўнікі «не паддаліся на абразы, калі пачаліся бунты і бліцкрыг».
«У чымсьці мы расплачваемся за рэформы 90-х. У шмат якіх працэсах не апошнюю ролю адыгралі вонкавыя сілы. Успомніце праграмы Сораса. Мы своечасова згарнулі іх тут, але сьлед застаўся. Сваю лепту ўносіць і лічбавізацыя — дзеці сышлі з галавой у інтэрнэт, а там, самі ведаеце, хто і як іх выхоўвае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонды Сораса адказалі на абвінавачаньні беларускай прапагандыАкрамя таго, ён спыніўся на фармаваньні праграмы гісторыі. Паводле Лукашэнкі, «пара паставіць кропку ў пытаньнях ацэнкі гістарычных эпохаў і пэрсаналіяў. Мы павінны дакладна вызначыць, хто герой, хто гістарычная асоба, а хто здраднік свайго народу».
Таксама Лукашэнка заявіў, што чыноўнікам неабходна «перазагрузіць сыстэму адукацыі», бо гэта «пытаньне дзяржаўнай важнасьці». Ён выказаў перакананьне, што «школа ня можа быць па-за палітыкай, але палітыка там мае быць адна — дзяржаўная».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля дадатковага набору ў ВНУ засталіся вакантнымі амаль паўтысячы месцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З праграмы літаратуры для беларускіх школаў выкрасьлілі кнігу Алексіевіч, а замест яе дадалі Чаргінца