У красавіку Аляксандар Лукашэнка сабраў нараду, на якой абмяркоўвалася аптымізацыя беларускіх замежных установаў, нагадвае Reform.by. Па выніках міністар замежных спраў Уладзімер Макей паведаміў, што Беларусь закрые амбасады ў краінах, дзе іхная праца ня мела эканамічнай аддачы. Аднак будуць адчыняцца новыя дыпмісіі, дзе ёсьць пэрспэктывы росту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь закрые амбасаду ў КанадзеЗ таго часу спынілі дзейнасьць амбасады ў Канадзе, Эквадоры і консульскае аддзяленьне ў расейскім Хабараўску, але было заяўлена аб плянах прысутнасьці ў Мумбаі (Індыя), Хашыміне (Віетнам), Ганконгу (Кітай), Харарэ (Зымбабвэ).
Як падае́ афіцыйная прапаганда, супрацоўніцтва з Зымбабвэ разьвіваецца «імклівымі тэмпамі», хоць лічбы статыстыкі пра гэта ня сьведчаць. Паводле зьвестак Белстату, двухбаковы таваразварот за першае паўгодзьдзе вырас на 67,2% да 15,3 млн даляраў (экспарт зь Беларусі крыху перавысіў 10 млн, імпарт у межах 5 млн).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр Робэрт Мугабэ, які кіраваў Зымбабвэ 37 гадоўЛетась у афрыканскай краіне пачаў працаваць сэрвісны цэнтар абслугоўваньня беларускай тэхнікі, найперш трактароў і камбайнаў. Дэкляравана, што спэцыялісты зь Беларусі ўзьвядуць сонечную электрастанцыю, а яшчэ раней прэзыдэнцкі дарадца Віктар Шэйман казаў, што ўрад Зымбабвэ выдзеліць 10 тысяч гектараў для культывацыі манга. Таксама зымбабвійская прэса паведамляла аб стварэньні сумеснага прадпрыемства ў вырошчваньні пшаніцы, соевых, кукурузы, перапрацоўкі мяса і малака.
Плюс да ўсяго ня так даўно Зымбабвэ фігуравала ў крымінальнай хроніцы з прывязкай да Беларусі. 19 сакавіка ў аэрапорце Лумумбашы, аднаго з найбуйнейшых гарадоў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, арыштавалі зьвязанага з Аляксандрам Лукашэнкам бізнэсоўца Аляксандра Зінгмана — ганаровага консула Зымбабвэ ў Беларусі. Ён займаўся пастаўкамі сельскагаспадарчай і прамысловай тэхнікі ў Афрыку. Афрыканскія СМІ зьвязвалі яго з гандлем зброяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга затрымалі беларускага бізнэсоўца, блізкага да ЛукашэнкіМясцовыя выданьні паведамлялі са спасылкай на крыніцы ў кіраўніцтве ДРК, што бізнэсовец сустракаўся з былым прэзыдэнтам Жозэфам Кабілам. Але калі Зінгмана пасьля арышту дапыталі, ён так і ня змог растлумачыць мэты візыту.
Раней Зінгман згадваўся ў афрыканскіх СМІ ў сувязі з угодамі са зброяй у Зымбабвэ і Замбіі. Таксама мэдыя пісалі пра яго сувязі з расейскай абароннай прамысловасьцю, публікаваліся здымкі перамоваў у Маскве з удзелам прадстаўнікоў сілавога блёку афрыканскіх дзяржаваў і расейскага дзяржэкспартэра зброі. Сам Зінгман назваў абвінавачаньні яго ў датычнасьці да гандлю зброяй «лухтой».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі бізнэсовец Зінгман расказаў, што яго дапытвалі супрацоўнікі чатырох спэцслужбаў ДР КонгаАляксандр Зінгман зьяўляецца ганаровым консулам Зымбабвэ ў Беларусі з пачатку 2019 году. Ён шчыльна зьвязаны з ужо экс-кіраўніком справамі прэзыдэнта Віктарам Шэйманам, якому, нягледзячы на адстаўку, Лукашэнка даручыў «дачысьціць хвасты» у пытаньнях экспарту ў Афрыку.
Паволе СМІ, Зінгман ўдзельнічаў у сустрэчах Шэймана падчас яго візытаў у Зымбабвэ і прысутнічаў пры візытах прэзыдэнта гэтай краіны Эмэрсана Мгангагвы ў Менск.