Сьвятлана Ціханоўская апісвае падзеі апошняга году ў Беларусі, якія пачаліся са «скрадзенай перамогі» на прэзыдэнцкіх выбарах, масавых пратэстаў, «стварэньня масавага прадэмакратычнага руху», які запатрабаваў «вызваленьня ўсіх палітвязьняў, спыненьня дзяржаўнага гвалту і правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў», на што «рэжым адказаў рэпрэсіямі».
Аўтакратычны рэжым пагражае распаўсюдзіць хаос па Эўропе
«Але барацьба выходзіць за рамкі Беларусі: усе дэмакратычныя краіны зацікаўленыя ў будучыні краіны. Падтрымаць нашу справу — ня толькі маральны абавязак, але і стратэгічны, бо аўтакратычны рэжым пагражае распаўсюдзіць хаос па Эўропе. Дзеля дабра кантынэнту гэта неабходна спыніць. А беларусы, якія ўжо зайшлі так далёка, павінны быць свабоднымі», — піша Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала кіраўніка МВФ і міністра фінансаў ЗША заблякаваць рэжыму доступ да сродкаў МВФЯна пералічвае посьпехі і няўдачы дэмакратычнага руху. Сярод няўдачаў — у тым ліку залежнасьць ад інтэрнэту, «якая зрабіла нас уразьлівымі для адключэньняў і цэнзуры».
У адказ дэмакратычныя сілы пабудавалі новую грамадзянскую супольнасьць, «заснаваную на сетцы фондаў салідарнасьці, страйкавых камітэтаў, грамадзянскіх СМІ, арганізацый узаемадапамогі і валянтэрскіх груп, якая часта каардынуецца з дапамогай абароненых паведамленьняў. Сіла нашага руху заключаецца ў гарызантальных сетках, нефармальных супольнасьцях і супольнай веры ў Беларусь, свабодную, законную і дэмакратычную», — Сьвятлана Ціханоўская згадвае і пра плян нацыянальнага прымірэньня, да якога дэмакратычныя сілы спрабавалі пераканаць далучыцца тых, хто не датычны да дзяржаўных злачынстваў супраць беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Yara пасьля сустрэчы зь Сьвятланай Ціханоўскай: «Мы гатовыя перагледзець рашэньне»Паводле Сьвятланы Ціханоўскай, «сьвет аб’яднаўся вакол Беларусі». Яна дзеліцца сваімі назіраньнямі ад сустрэчаў зь лідэрамі 31 краіны, што «часам Беларусь зьяўляецца адным зь нямногіх пытаньняў, у якім існуе згода ва ўсіх палітычных групах краіны».
Сьвет аб’яднаўся вакол Беларусі
Сьвятлана Ціханоўская зноў заклікала арганізаваць міжнародную канфэрэнцыю высокага ўзроўню для распрацоўкі «дарожнай мапы» мірнага выхаду з крызісу ў Беларусі шляхам перамоваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка застанецца абсалютна адзін». Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пра пляны Офісу