Сусьветны патрыярх Варфаламей наведвае Ўкраіну

Багаслужэньне ў Кіеве кіраўніка Праваслаўнай царквы Ўкраіны Епіфанія і сусьветнага патрыярха Барталамея

Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей, якога называюць таксама Ўсяленскім, наведвае зь візытам Украіну

Гэта яго першы прыезд у гэтую краіну пасьля таго, як Канстантынопальская царква дала Праваслаўнай царкве Ўкраіны аўтакефалію ў пачатку 2019 году. Варфаламей удзельнічае ўва ўрачыстасьцях, прысьвечаных 30-годзьдзю незалежнасьці Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адна памесная праваслаўная царква прызнала ўкраінскую аўтакефалію

Варфаламей прыбыў у Кіеў 20 жніўня. У суботу ён сустрэўся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які, апроч іншага, назваў рэлігійны фактар адным з тых, якія Расея ўжывае супраць Украіны як «гібрыдную зброю». Расейскія афіцыйныя асобы ўвесь час заяўляюць пра прыгнёт ва Ўкраіне вернікаў Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату), якая не прызнае аўтакефальную праваслаўную царкву Украіны (ПЦУ) кананічнай.

У нядзелю на тэрыторыі музэя-запаведніка Сафія Кіеўская прайшло набажэнства, якое ўзначалілі патрыярхВарфаламей і кіраўнік ПЦУ мітрапаліт Епіфаній. Сусьветны патрыярх заклікаў вернікаў УПЦ (МП) вярнуцца да «зносінаў». На набажэнстве прысутнічаў былы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, пры якім была створаная ПЦУ і ёй быў дадзены томас аб аўтакефаліі.

30-годзьдзе незалежнасьці Ўкраіны сьвяткуецца 24 жніўня. Да гэтага дня прымеркавана мноства мерапрыемстваў, у тым ліку вайсковы парад у Кіеве. 23 жніўня ў сталіцы Ўкраіны пройдзе першы саміт Крымскай плятформы з удзелам прадстаўнікоў дзясяткаў дзяржаў. Ён павінен стаць дэманстрацыяй таго, што сусьветная супольнасьць не прызнае анэксію Крыма Расеяй.