У Маскве на стадыёне «Лужнікі» паліцыя затрымала дваіх актывістаў падчас матчу па пляжным футболе Беларусь — Швайцарыя за тое, што яны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг
Пра гэта паведамляе рэсурс ОВД-Инфо.
Актывістам інкрымінуюць выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі на спартовым мерапрыемстве. Іх даставілі ў аддзел паліцыі, які наглядае за парадкам у алімпійскім комплексе «Лужнікі».
На затрыманых заўзятараў склалі пратакол аб парушэньні правілаў паводзінаў гледачоў пры правядзеньні афіцыйных спартыўных спаборніцтваў. Заўтра адбудзецца суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі былога падпалкоўніка міліцыі і былога артыста «Харошак»