На думку дыплямата, якую цытуе Tut by, талібаў «дэманізуе» заходняя прапаганда і яны «не абавязкова нясуць зло».
Алег Іваноў лічыць, што афганскае грамадзтва ў цэлым стомленае ад вайны. На яго думку, важна тое, як хутка талібы прыйшлі да ўлады, — гэта кажа аб падтрымцы ўнутры краіны. Дыплямат выказаўся пра вобраз талібаў у СМІ.
«На жаль, у большай ступені заходняя прапаганда доўгія гады малявала талібаў толькі чорнай фарбай, як, напэўна, што большая частка рэлiгiйных плыняў на ўсходзе. Гэта проста дэманізацыя руху. Разумееце, ня могуць дэманы 30-мільённую краіну на працягу 2-3 тыдняў забраць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакуль Афганістан будзе тэмай дня, пра Беларусь усе забудуць». Ваенная карэспандэнтка пра тое, як крызісам можа скарыстацца ЛукашэнкаНа думку Алега Іванова, пры ўладзе талібаў было ня толькі дрэннае.
«Я, напрыклад, ня згодны, што талібы абавязкова нясуць зло, разбурэньне, наркатрафік і гэтак далей. Калі талібы былі ва ўладзе ў канцы дзевяностых — так, было вельмі шмат няправільнага, з нашага пункту гледжаньня. Але тым ня менш, наркавытворчасьць зьнізілася ўдвая. А за апошнія 20 гадоў у 10 разоў вырасла.», — сказаў у эфіры пасол Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфліктуДыплямат пракамэнтаваў заяву талібаў пра тое, што яны ня будуць выходзіць за межы Афганістана.
«Што тычыцца іх зьнешніх памкненьняў — не, гэта нацыяналісты. Нездарма яны адну зь першых сваіх заяў зрабілі пра тое, што яны ня будуць выходзіць за межы Афганістана. Напэўна, гэта праўда. Іншая справа — гэта і ўйгурскія сэпаратысты, і джыхадзісты таджыцкага паходжаньня, гэта ісламскі рух Узбэкістана і гэтак далей. Вось тут — так, пытаньне ёсьць», — лічыць дыплямат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 8 тэзісаў талібаў: якім будзе жыцьцё ў Афганістане. ВІДЭА