Кніга таксама выйшла на пятае месца сярод самых прадаваных нямецкіх палітычных выданьняў на сайце Amazon.
Як паведамляе DW, кніга ўключае ў сябе чатыры прамовы, зробленыя Навальным пасьля вяртаньня ў Расею і затрыманьня ў аэрапорце Шарамецьцева 17 студзеня 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць 7 супрацоўнікаў ФСБ — па справе НавальнагаПершая прамова прагучала 18 студзеня на судовым пасяджэньні аб прадаўжэньні тэрміну затрыманьня ў УУС гораду Хімкі. Яна апублікаваная пад загалоўкам «Ня бойцеся — выходзьце на вуліцы».
2 лютага Навальны прамаўляў на працэсе аб парушэньні ўмоваў выпрабавальнага тэрміну па справе «Іў Рашэ». Яна азагалоўленая «Уладзімер Атраўляльнік Трусоў. Менавіта так ён увойдзе ў гісторыю».
Трэцяя прамова — «Расея будзе шчасьлівай!» — прамоўленая на апэляцыйным паседжаньні па той жа справе «Іў Рашэ» у Масгарсудзе 20 лютага.
У той жа дзень у Бабушкінском судзе, дзе разглядалася справа аб «паклёпе на вэтэрана», Навальны выступіў з прамовай, якую складальнікі кнігі азагаловілі: «Вы выкарыстоўваеце мінулае, таму што вам ня хочацца гаварыць пра цяперашняе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уступіла ў сілу забарона ў Расеі ФБК і штабоў Навальнага