Ціханоўская заклікала іх забараніць рэжыму доступ да прызначаных Беларусі сродкаў МВФ да таго часу, пакуль у Беларусі ня пройдуць новыя свабодныя выбары.
Ціханоўская лічыць, што гэтыя сродкі, прызначаныя для народу, пойдуць на рэпрэсіі супраць беларусаў і падоўжаць час утрыманьня ўлады рэжымам.
Яна прывяла прыклады жорсткага абыходжаньня зь людзьмі, прысудаў і затрыманьняў з палітычных матываў, выкарыстаньня ковіду як біялягічнай зброі ў турмах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта будзе азначаць дэфолт». Латушка — пра самы эфэктыўны ціск на рэжым20 жніўня сэнатар Робэрт Мэнэндэс зьвярнуўся да прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна з заклікам дамагчыся ад МВФ адмены прызнаньня ўраду Аляксандра Лукашэнкі легітымным. У такім разе беларускі рэжым ня змог бы атрымаць доступ да разьмеркаваных МВФ сродкаў.
Сьвятлана Ціханоўская падзякавала Робэрту Мэнэндэсу за гэты ліст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быў прэцэдэнт з Вэнэсуэлай». Як Офіс Ціханоўскай хоча замарозіць 950 млн эўра для Беларусі ад МВФМіжнародны валютны фонд можа выдзеліць для Беларусі 950 мільёнаў даляраў крэдыту. Гэта адбываецца ў рамках дапамогі краінам сьвету ў барацьбе з наступствамі пандэміі. Усяго МВФ выдзеліць $650 мільярдаў дзяржавам па ўсім сьвеце.
Сродкі выплачваюцца не наяўнымі грашыма, а штучным плацежным сродкам. У скароце ён называецца SDR. Каб скарыстацца гэтымі сродкамі, іх трэба абмяняць на адну зь пяці асноўных валютаў сьвету: даляр ЗША, эўра, брытанскі фунт, японскую ену ці кітайскі юань.
На што канкрэтна пойдуць гэтыя грошы, залежыць ад таго, хто кантралюе патокі. Ніякіх абмежаваньняў ад МВФ не існуе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Washington Post заклікала Байдэна не дапусьціць, каб рэжым Лукашэнкі атрымаў мільярд ад МВФ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскі аналітык — пра «танга з Лукашэнкам», санкцыі супраць рэжыму і ціск на Расею ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МВФ перакрыў «Талібану» доступ да рэсурсаў фонду. Таго самага для Беларусі дамагаюцца НАК і кангрэсмэны ЗША