Сем дзён жніўня 1991 году былі аднымі з самых крытычных у найноўшай гісторыі Беларусі. Пачалося са спробы асобных кіраўнікоў СССР умацаваць камуністычную імпэрыю — скончылася абвяшчэньнем незалежнасьці рэспублік.
Як гэта адбывалася? Хроніка падзеяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень першы: Ельцын у Маскве, а Пазьняк у Менску заклікаюць да супраціву- Ля Белага дому ў Маскве, дзе месьціўся Вярхоўны Савет РСФСР і знаходзіўся Барыс Ельцын, зрасталіся на ноч некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
- У Маскве ўначы загінулі 22-гадовы Дзьмітрый Комарь, 28-гадовы Ільля Крычэўскі і 37-гадовы Дзьмітры Вусаў, якія на ўезьдзе ў тунэль на Калінінскім праспэкце спрабавалі спыніць калёну бронетэхнікі.
- Камандзір падразьдзяленьня КДБ «Альфа» атрымаў загад вывучыць магчымасьць штурму будынку Вярхоўнага Савета РСФСР, дзе знаходзіўся штаб прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына і ягонага арышту.
- Камандаваньне «Альфы», правёўшы рэкагнасцыроўку, прыйшло да высновы, што штурм будынку зойме каля 15 хвілінаў, аднак давядзецца прарывацца праз натоўп і колькасьць ахвяраў можа дасягнуць некалькіх тысячаў чалавек.
- Пад раніцу, даведаўшыся пра гібель Комаря, Крычэўскага і Вусава, міністар абароны СССР маршал Дзьмітрый Язаў аддаў загад аб вывадзе войскаў з Масквы.
- Фактычна, не правядзеньне «Альфай» штурму Белага дому і загад Язава вывесьці войскі з Масквы перадвызначылі паразу ГКЧП.
- Некалькі членаў ГКЧП, у тым ліку і старшыня КДБ Кручкоў, вылецелі ў Крым для перамоў з прэзыдэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым, аднак Гарбачоў адмовіўся іх прыняць.
- Адразу пасьля аднаўленьне сувязі Гарбачоў скасоўвае рашэньні ГКЧП і тэлефануе кіраўнікам рэспублік, у тым ліку і старшыні Вярхоўнага Савета БССР Мікалаю Дземянцею. Той дакладае прэзыдэнту СССР, што «у Беларусі ўсё было ў межах Канстытуцыі».
- Пасьля размовы з Гарбачовым да Дземянцея прыйшлі дэпутаты Апазыцыі БНФ, якія ізноў запатрабавалі склікаць нечарговую сэсію. «Што вы са мной зробіце, павесіце на вяроўцы бяз мыла?» — запытаўся Дземянцей.
- У Менску на плошчы перад Домам ураду на заклік БНФ адбыўся мітынг з патрабаваньнем склікаць нечарговую сэсію.
- Да Гарбачова прыляцела і дэлегацыя паплечнікаў Ельцына на чале з віцэ-прэзыдэнтам РСФСР Аляксандрам Руцкім. На іх самалёце Гарбачоў разам з членамі сям’і і вяртаецца ў Маскву.
- Тым жа самалётам вязуць і старшыню КДБ Кручкова — каб лайнэр ня быў зьбіты па загаду кіраўніцтьва КДБ. Па прылёце ў Маскву Кручкова арыштоўваюць, як і іншых членаў ГКЧП.