Віктар Куўшынаў быў затрыманы 2 верасьня 2020 году. Прадстаўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў тады прыйшлі ў будынак IT-кампаніі PandaDoc і заблякавалі там амаль усіх супрацоўнікаў, правялі ператрус, апыталі частку затрыманых. У выніку 4 мэнэджараў арыштавалі і абвінавацілі па артыкуле 210 КК у выкраданьні сродкаў шляхам злоўжываньня службовым становішчам у асабліва буйным памеры.
11 кастрычніка, неўзабаве пасьля сэнсацыйнага візыту Лукашэнкі ў СІЗА КДБ, быў вызвалены дырэктар менскага прадстаўніцтва PandaDoc Дзьмітры Рабцэвіч. Яго зьмясьцілі пад хатні арышт. Выйшлі з-за кратаў таксама галоўны бухгальтар Юлія Шардыка і эйчар Уладзіслаў Міхалап. Дырэктар па прадукце Віктар Куўшынаў, адзіны з тых, каму прад’явілі абвінавачаньні, заставаўся пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: PandaDoc ліквідуе кампанію ў Беларусі, набірае супрацоўнікаў у Кіеве