З 1 верасьня падвысяць працоўныя пэнсіі. Яны вырастуць у сярэднім на 6,3%. Гэта першае павышэньне працоўных пэнсій у гэтым годзе. Верасьнёўскі рост зьвязаны з павышэньнем сярэдняй зарплаты.
Як нагадвае Tut.by, рэальныя пэнсіі, якія разьлічваюць з папраўкай на рост коштаў на тавары і платныя паслугі, падаюць шосты месяц запар. У чэрвені зьніжэньне склала 0,7% да траўня. Падзеньне рэальных пэнсій адбываецца на фоне росту інфляцыі.
У Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва раней расказалі, што фінансаваньне пэнсій і грашовых дапамогаў са сродкаў бюджэтнага фонду ў студзені-чэрвені рабілі своечасова і ў поўным аб’ёме. Расходы фонду склалі 9 мільярдаў 334,1 мільёна рублёў, а прыбыткі — 9 мільярдаў 486,2 мільёна рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Народныя санкцыі. Як беларусы спрабуюць пакінуць рэжым бяз грошай і наколькі гэта працуе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэальныя пэнсіі ў Беларусі падаюць цягам паўгода