Як удакладняе праўладны тэлеграм-канал «Пул первого», прозьвішчы ўзнагароджаных не называюцца, бо іх праца «несумяшчальная з публічнасьцю» — маўляў, абараняюць беларусаў, не прэтэндуючы на славу. Таму ўсё адбывалася ў атмасфэры сакрэтнасьці на базе аднаго з аб’ектаў Камітэту дзяржбясьпекі. Аднак пры гэтым «Пул первого» паведаміў, што падчас гэтай жа цырымоніі яшчэ адну ўзнагароду з рук Лукашэнкі атрымаў супрацоўнік дзяржаўнага тэлеканалу СТВ Рыгор Азаронак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі сапраўды мужык, ня будзь пасьмешышчам». Воіны-аўганцы пытаюцца, за што Азаронку далі мэдаль «За адвагу»Лукашэнка падзякаваў сілавікам за тое, што яны зрабілі за апошні год.
«Паказаўшы высокі прафэсіяналізм, не завагаліся ў хвіліну небясьпекі. Выстаялі, як нашы дзяды ў 1945-м. Кажу бязь лішняга патасу. Вялікае бачыцца на адлегласьці. Пройдзе час, і вы выразна ўсьвядоміце, што мы зьдзейсьнілі ў мінулым годзе, асабліва пасьля тых падзеяў. Гэта больш тонкая, акуратная, але ня менш небясьпечная і дасканалая праца», — заявіў Лукашэнка.
Ён нагадаў, што супраць Беларусі дагэтуль ідзе «прыхаваная закулісная вайна з боку калектыўнага Захаду», у якой, прызнаўся Лукашэнка, «мы яшчэ не перамаглі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніводзін мускул не здрыгануўся б увесьці ў дзеяньне армію». Лукашэнка выступіў праз год пасьля выбараў«Гэтая вайна ніколі не спынялася і ня спыніцца. Вы гэта ведаеце ня горш за мяне, таму што цалкам уцягнутыя ў падзеі, якія адбываюцца пасьля жніўня-верасьня мінулага году. Нам здавалася: ну ўсё — перамаглі, далей будзе спакойна. А не, нічога падобнага», — канстатаваў ён, расказаўшы пра «існасьць заходняй дэмакратыі» на прыкладзе Афганістану.
«Бачыце, як яны прадэманстравалі нам сутнасьць сваёй дэмакратыі. Ня важна, што там на ўзьлётна-пасадачнай паласе ў гэты люк людзі напакаваліся. Кавалак цела застаўся, нешта адарвала, ногі боўтаюцца. Усё роўна, гэта іхняя дэмакратыя. Вось так магло быць з намі, каб яны той бліцкрыг ажыцьцявілі. А потым народ празь некалькі гадоў іх выкінуў бы, і некаторыя чапляліся б за шасі самалёта... Таму з гэтага трэба здабываць урокі і вучыць наша насельніцтва», — выказаў пажаданьне Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік міністра Карпянкоў параўнаў пратэстоўцаў з Усамам бін Ладэнам і яго пасьлядоўнікаміПры гэтым ён адзначыў, што ворагі Беларусі ня грэбуюць нічым, але яны пралічыліся.
«Людзі ў пагонах засталіся верныя народу і свайму абавязку. Дый пераважная большасьць беларусаў не падтрымала такі бліцкрыг. Прадстаўнікі сілавых структураў былі той сьцяной, аб якую разьбіўся каламутны паток уяўных дэмакратычных каштоўнасьцяў, якія навязваюцца нам сілай», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МУС расказаў, як яго ведамства адрэагавала на спробу перавароту і ліквідацыі ЛукашэнкіЁн падкрэсьліў, што грамадзка-палітычная сытуацыя ў Беларусі шмат у чым стабілізавалася, але застаецца няпростай. І дадаў, што расслабляцца не выпадае.
«Я часта паўтараю фразу: калі ўжо пасьля гэтых апэрацый, якія вы правялі ў апошні час, хтосьці там — ачмурэлыя, звар’яцелыя, аблудныя — не зразумелі і паводзяць сябе па-ранейшаму, гэта, хлопцы, ворагі. Бо якія яшчэ патрэбныя доказы таго, што яны хацелі з намі зрабіць — перакуліць краіну, зьнішчыць дзяржаву, зрабіць нас рабамі», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка даў параду чыноўнікам наконт інфармацыйнай бясьпекі: «Пішыце ад рукі і складайце ў шуфляду»