Мітынгоўцы з нацыянальнымі сьцягамі выйшлі супраць талібаў яшчэ ў адным горадзе Афганістану.
Як перадае агенцтва Reuters, баевікі «Талібану» застрэлілі некалькіх чалавек, якія размахвалі сьцягамі Афганістану на мітынгу ў Дзень Незалежнасьці,
Інцыдэнт адбыўся ў афганскім горадзе Асадабад. Талібы заўважылі людзей з рэспубліканскімі сьцягамі і адкрылі агонь па дэманстрантах.
Дакладная колькасьць ахвяр і параненых пакуль невядомая.
Падчас мітынгу адбылася цісканіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы расстралялі мітынг у падтрымку дзяржаўнага сьцяга Афганістану і падарвалі помнік лідэру шыітаў. ВІДЭАНапярэдадні талібы расстралялі дэманстрацыю ў падтрымку дзяржаўнага сьцяга ў Джалалабадзе, цэнтры правінцыі Нангархар.