Афіцыйны прадстаўнік «Талібану» Забіхула Муджахід правёў прэс-канфэрэнцыю і распавёў, які будзе жыцьцё ў Афганістане пры іх уладзе.
Ён анансаваў ўвядзеньне законаў шарыяту, але запэўніў, што жанчынам дазволяць вучыцца і працаваць. Таксама ён абяцаў ператварыць Афганістан у краіну без наркотыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такія талібы, хто імі кіруе і як яны дзейнічаюць. Тлумачым дэталі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфлікту