Вярхоўны суд прызнаў «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай арганізацыяй

Па заяве генэральнага пракурора Вярхоўны суд прызнаў незарэгістраваную арганізацыю «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай.

Як паведамляе сайт Генпракуратуры, «выяўлена, што названая супольнасьць была створаная ў верасьні 2020 году ў мэтах ажыцьцяўленьня супрацьпраўнай дзейнасьці і аб’ядноўвала радыкальна настроеных грамадзян для гвалтоўнай зьмены дзяржаўнай улады. Кіраўнікі і сябры арганізацыі ня толькі абмяркоўвалі, але і прыступілі да зьдзяйсьненьня актаў тэрарызму на тэрыторыі Беларусі для дэстабілізацыі грамадзкага парадку, аказаньня ўзьдзеяньня на прыняцьце рашэньняў органамі ўлады».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура хоча прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі»


Пры гэтым ані канкрэтных прозьвішчаў «радыкальна настроеных грамадзянаў», ані «актаў тэрарызму», якія нібыта імі рыхтаваліся, не названа.

Пракуратура папярэдзіла, што «любыя далейшыя дзеяньні, зьвязаныя з кіраваньнем, вярбоўкай, навучаньнем і ўдзелам у дзейнасьці гэтай арганізацыі пацягнуць за сабой надыход крымінальнай адказнасьці».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня маем права ні зьяжджаць, ні апускаць рукі, ні паміраць», — маці абвінавачанага ў тэрарызьме Ігара Аліневіча
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прысуд інваліду 2-й групы Ўладзімеру Гундару пакінулі бязь зьменаў