Што Беларусь прадавала ў Афганістан
Асноўныя тавары, якія Беларусь экспартавала ў Афганістан, гэта нафтапрадукты, трактары, харчы.
Летась Беларусь экспартавала ў Афганістан нафтапрадуктаў на 11,5 млн даляраў. Трактароў і сядзельных цягачоў зь Беларусі Афганістан купіў на 6,3 млн даляраў, запасных частак для трактароў — на 216 тысяч даляраў.
У Афганістане куплялі таксама беларускія малочныя прадукты. За мінулы год малака і вяршкоў у Афганістан прадалі на 581 тысячу даляраў.
Таксама ў Афганістане купляюць беларускія часткі машын: трансьмісійных валоў летась купілі на 51 тысячу даляраў, перадатачных мэханізмаў машын, абсталяваньня і транспартных сродкаў — на 54 тысячы даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы расстралялі мітынг у падтрымку дзяржаўнага сьцяга Афганістану і падарвалі помнік лідэру шыітаў. ВІДЭАСа студзеня па чэрвень гэтага году Беларусь экспартавала ў Афганістан тавараў на 113 мільёнаў даляраў. У статыстыку ўваходзяць ня ўсе тавары, якія Беларусь прадае ў Афганістан, ёсьць і схаваныя пазыцыі. У гандлі з Афганістанам такіх пазыцый больш за 90%, пра гэта гаворыць фінансавы аналітык «Альпары Эўразія» Вадзім Іосуб.
«Трактары і нафтапрадукты — гэта дробязь. Амаль увесь экспарт — закрытая статыстыка. Традыцыйна закрываюць інфармацыю аб экспарце тытуню і ўзбраеньняў і ўсё, што з гэтым зьвязана. Што канкрэтна там у статыстыцы, не ўгадаеш», — кажа Вадзім Іосуб.
Што Беларусь купляла ў Афганістане
З Афганістану Беларусь імпартавала галоўным чынам садавіну і гародніну. Напрыклад, вінаграду летась Беларусь закупіла ў Афганістане на 88 тысяч даляраў, але аснова таваразвароту паміж Беларусьсю і Афганістанам — гэта найперш экспарт.
Са студзеня па чэрвень Беларусь імпартавала з Афганістану тавараў на 133 тысячы даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бурэль: Эўразьвязу давядзецца размаўляць з талібамі, нават калі ён ня будзе прызнаваць іхШто далей будзе з гандлем паміж Беларусьсю і Афганістанам
Пакуль пра кантакты з Афганістанам гаворкі быць ня можа, мяркуе Вадзім Іосуб.
«Пра нейкія кантакты гаворка можа ісьці, калі сытуацыя там стабілізуецца. На цяперашнім этапе пра гандлёвыя ці палітычныя кантакты размовы быць ня можа. Калі там усё ж такі ўсталюецца ўлада Талібана, трэба глядзець, як будуць разьвівацца палітычныя стасункі. Талібан раней лічылі тэрарыстамі, таму нават палітычныя кантакты, думаю, на нейкі час, паўгода ці год, будуць пастаўленыя на паўзу», — кажа Вадзім Іосуб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфліктуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пойдуць талібы ў былыя савецкія рэспублікі? Меркаваньне экспэрта