У аўторак у ЗША было зарэгістравана больш за тысячу сьмерцяў ад COVID-19, або прыкладна 42 сьмерці за гадзіну, паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на агенцтва Reuters.
Гэтая змрочная мяжа была дасягнутая на фоне разгулу штаму «дэльта» ў раёнах краіны зь нізкім узроўнем вакцынацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У чацьвярых дзяцей пад Смаргонямі пацьвердзіўся дэльта-штам каранавірусуЗа апошні месяц у ЗША рэзка вырасла колькасьць сьмерцяў, зьвязаных з каранавірусам, якая склала ў сярэднім 769 за дзень. Гэта самы высокі паказьнік зь сярэдзіны красавіка.
Паводле дадзеных Reuters на аснове інфармацыі штатаў, у аўторак ад COVID-19 памерлі 1017 чалавек, а агульная колькасьць памерлых за ўвесь час пандэміі склала крыху менш за 623 тысячы, што зьяўляецца самым высокім паказьнікам сярод усіх краін сьвету.
Апошні раз больш за тысячу сьмерцяў ад каранавірусу ў дзень рэгістравалася ў ЗША ў сакавіку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адкуль узяўся каранавірус, або Навошта Кітаю фэйкавы швайцарскі навуковец