Гэта азначае, што пад арыштам яго могуць утрымліваць два месяцы з магчымасьцю падаўжэньня тэрміну. Ён застаецца ў менскім СІЗА №1.
«Уладзімер Уладзімеравіч бадзёры, ня падае духом. Але наракае, што прымушаюць пагаліць бараду», — паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook палітоляг Андрэй Ягораў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімера Мацкевіча перавялі на «Валадарку»Уладзімер Мацкевіч — філёзаф і мэтадоляг, грамадзка-палітычны дзеяч, заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгій.
Першы кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь», распрацоўнік праграмы «Лятучага ўнівэрсытэту».
Яго разам з шэрагам прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый супрацоўнікі КДБ затрымалі 4 жніўня. Бальшыню пасьля ператрусаў і допытаў адпусьцілі ў той жа дзень або, як сацыёляга Тацяну Вадаласкую, пасьля 10 сутак на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тацяна Вадалаская выйшла на свабодуЛісты, тэлеграмы і паштовыя пераводы можна накіроўваць на адрас:
220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, Мацкевічу Ўладзімеру Ўладзімеравічу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Найяскравейшая постаць крытычнага інтэлектуала». Хто такі Ўладзімер Мацкевіч, якога ня выпусьцілі з турмы пасьля 10 сутак