Зьмяніць закон пра іншаземцаў прапанаваў міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі. Ён заявіў пра неабходнасьць гарантаваць унутраную бясьпеку і грамадзкі парадак у дзяржаве, паведамляе сайт ураду.
За жнівень у Польшчу зь Беларусі прыйшлі 1935 мігрантаў. Большасьць зь іх — 1175 чалавек — адправілі назад, іншых затрымалі і зьмясьцілі ў закрытыя цэнтры. Пра гэта паведамляе польскае Міністэрства ўнутраных спраў.
Колькасьць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу, павялічылася менавіта ў жніўні. Якраз у гэты час літоўскія, а пасьля і латвійскія памежнікі сталі адпраўляць іх назад, у Беларусь, адкуль яны прыходзяць.
Напярэдадні міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заклікала Эўразьвяз зьмяніць ужо неактуальнае, на яе думку, міграцыйнае заканадаўства уніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі: Сытуацыя ў Афганістане і дзеяньні Беларусі патрабуюць зьмяніць палітыку ЭЗ у справе міграцыі і наданьня прытулку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На фоне росту ліку мігрантаў Польшча ўзмацніла ахову мяжы зь Беларусьсю