Пра гэта паведаміла «Наша ніва».
Кныровіч быў арыштаваны ў студзені 2017 году. У ліпені 2018 году ён быў асуджаны на 6 гадоў калёніі. Пазьней пакараньне скарацілі на год.
Суд прызнаў Кныровіча вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненьне шкоды ў асабліва буйным памеры, а таксама ў даваньні хабару, у тым ліку паўторна.
Кныровіч адбываў пакараньне ў Віцебскай калёніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсоўцаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў. У чэрвені з гэтай калёніі датэрмінова выйшлі на свабоду акадэмік Аляксандар Бялецкі і былы намесьнік міністра здароўя Ігар Ласіцкі, асуджаныя за карупцыю. Яны былі памілаваныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд прызнаў кампанію зьняволенага бізнэсоўца Кныровіча банкрутамПрычыны, паводле якіх быў вызвалены Кныровіч, пакуль невядомыя. Але апошнім часам на свабоду выходзяць вязьні, якім пералічылі тэрмін утрыманьня ў СІЗА да суду, адзначае «Наша ніва». Цяпер дзень пад вартай залічваецца за паўтара дні ў калёніі агульнага ці ўзмоцненага рэжыму.