Як расказаў у эфіры «Беларусь-1» міністар транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, у сувязі з гэтым уладам давядзецца шукаць новыя крыніцы фінансаваньня. Гаворка сама меней пра паўмільярда даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быў прэцэдэнт з Вэнэсуэлай». Як Офіс Ціханоўскай хоча замарозіць 950 млн эўра для Беларусі ад МВФЧыноўнік удакладніў, што пад шэраг праектаў ужо былі падпісаныя крэдытныя пагадненьні з эўрапейскімі банкамі, аднак праз абвешчаныя санкцыі сёньня такія фінансавыя ўгоды немагчымыя.
Гаворка пра дарогі
- М3 Менск — Віцебск,
- Р46 ад Лепеля да Полацку з будаўніцтвам абыходу і новага моста,
- М7 Менск — мяжа Літвы.
Паводле міністра, дзеля рэалізацыі заплянаваных аб'ёмаў рамонту і аднаўленьня дарожнай інфраструктуры ведамства пачало перамовы з Эўразійскім банкам разьвіцьця і Экспартна-імпартным банкам Кітая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьнешні эканамічны цуд». Дарадца Ціханоўскай тлумачыць, што трымае беларускую эканоміку на плывуСёлета дарожнікі плянуюць завершыць рэканструкцыю дарогі Р53 да Смалявічаў і рамонт Р23 ад Слуцку да Салігорску.
У плянах Міністэрства транспарту і камунікацый штогод прыводзіць да ладу прыкладна 1000 кілямэтраў аўтадарог.