Вызначана, што тыя ж самыя асобы спрабавалі трапіць у Літву некалькі разоў у розных месцах.
Паводле Службы аховы дзяржмяжы, на якую спасылаецца агенцтва Delfi, мігрантаў разварочвалі ў Сьвянцянскім, Віленскім, Салечніцкім і Аранскім раёнах, а таксама ў Друскеніцкім самакіраваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва разглядае ад мігрантаў з Азіі і Афрыкі каля 200 заяў на статус уцекачаПад Салечнікамі адзначана ўзмацненьне сіл беларускіх памежнікаў ля мяжы, у раёне Друскенікаў чулі некалькі дзясяткаў стрэлаў з аўтаматаў на тэрыторыі Беларусі.
Ад пачатку году мяжу Літвы зь Беларусьсю незаконна перасеклі больш за 4 тысячы мігрантаў, абсалютная большасьць — іракцы. Службовыя асобы Літвы называюць гэта «гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму», праз што ў краіне аб’яўлена экстрэмальная сытуацыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс: кіраўніца МУС Літвы заявіла пра стабілізацыю на мяжы зь БеларусьсюАкрамя таго, прынятае рашэньне разварочваць асобаў, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу. У выніку гэта прыкметна паменшыла плынь мігрантаў.
У той жа час абвастраецца сытуацыя на латыскім кірунку. У панядзелак памежнікі гэтай краіны паведамілі, што спынілі за суткі 62 спробы незаконнага пранікненьня на сваю тэрыторыю, сёньня дадаліся яшчэ 22 чалавекі, паведаміла Delfi. Кіраўнік Кабінэту міністраў Крыш’яніс Карыньш з гэтай нагоды заявіў, што ўрад не зьбіраюцца мяняць уведзеную практыку і вяртаць мігрантаў туды, адкуль яны прыйшлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік памежнай аховы Латвіі: «Многія мігранты пагаджаюцца вярнуцца, але іх сілай выціскаюць зь Беларусі»Як і кіраўніцтва Літвы, прэм’ер-міністар Латвіі заклікаў разглядаць сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю ў кантэксце «гібрыднай вайны, арганізаванай афіцыйным Менскам».
За тыдзень колькасьць несанкцыянаваньных пранікненьняў у Латвію перавысіла 400 выпадкаў.