Паводле кібэрпартызанаў, аўдыёзапіс зроблены летась 11 жніўня. Яны сьцьвярджаюць, што на запісе намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менаблвыканкаму, палкоўнік Мікалай Максімовіч дае парады іншаму неназванаму службоўцу — каго і як затрымліваць, калі людзі нават не зьбіраюцца ў групы.
У нецэнзурнай форме міліцэйскі начальнік загадвае лупцаваць усіх, ні на што не зважаючы.
«Адно выключэньне для жанчын, б…, тое, што яны не ляжаць пысай у асфальт, б…, а стаяць каля сьцяны б…, пысай да сцяны, б…. Усіх п…, б… — вось асноўны пасыл», — чуваць на запісе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стужкі — гэта ж другасна. Нам патрэбныя галовы». Кібэрпартызаны апублікавалі меркаваную размову Эйсмант і БалабыРаней кібэрпартызаны апублікавалі аўдыё тэлефонных размоваў, якія меркавана адбываліся паміж прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі Натальляй Эйсмант, камандзірам сталічнага АМАПу Дзьмітрыем Балабам, а таксама адзінаборцам Дзьмітрыем Шакутам.
«Міліцыя ў гэтай дзяржаве ніколі не была з народам. І мы хочам нагадаць, што асоба кожнага памагатага рэжыму будзе вызначаная. Ніхто ня сыдзе ад адказнасьці», — заявілі ў апісаньні відэароліку беларускія кібэрпартызаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я крычаў, задыхаючыся ў пакеце, а яны сьмяяліся». Палітвязень Латыпаў у апошнім слове расказаў пра катаваньні і спробу суіцыду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Што па змагарʼю?» ByPol заявіла, што атрымала доступ да кампрамату на сілавікоў, і апублікавала 7 званкоў