Супрацоўнікі заводу БелАЗ атрымліваюць позвы ў міліцыю ў якасьці сьведак, паведаміў барысаўскі інфармацыйны рэсурс ex-press.by з спасылкай на чытачоў.
Паводле іх інфармацыі, завадчанам задаюць каля 30 пытаньняў: аб стаўленьні да Сьвятланы Ціханоўскай, Кардынацыйнай рады, пытаюцца, ці выходзілі яны страйкаваць у жніўні 2020 году, а таксама пра тых, хто падтрымлівае ідэю страйку.
Ва ўсіх рабочых затым бяруць падпіску пра невыдаваньне.
Год таму, 16 жніўня 2020 году, па ўсёй Беларусі адбыліся шматтысячныя «маршы Свабоды», на якіх мірныя пратэстоўцы патрабавалі вяртаньня справядлівасьці, спыненьня гвалту і адстаўкі Лукашэнкі. Журналісты назвалі іх найбольш масавымі акцыямі ў гісторыі Беларусі на той момант.
На БелАЗе, як і іншых буйных прадпрыемствах краіны, у тыя дні былі спробы пачаць усеагульны страйк. Поўнай падтрымкі ўсіх цэхаў і калектываў атрымаць не ўдалося — пасьля сэрыі спыненьняў вытворчасьці і заяваў страйкамаў улады з дапамогай шырокага выкарыстаньня сілавікоў дамагліся аднаўленьня працы заводаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны дырэктар «Нафтану» загадаў звальняць рабочых за заклікі да страйку6 жніўня ўлады заблякавалі сайт Ex-press.by. У сярэдзіне ліпеня журналісты папулярнага барысаўскага мэдыя празь перасьлед зьехалі зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год пасьля выбараў. Як зьмянілася Беларусь — у падзеях і лічбах