Згодна з гэтым дакладам, большасьць людзей загінула на поўдні Гаіці. Ратавальнікі і простыя грамадзяне змаглі выратаваць многіх людзей жывымі з руінаў дамоў, гатэляў або цэркваў.
Землятрус адбыўся прыкладна ў 125 кілямэтрах на захад ад сталіцы Порт-о-Прэнс, дзе ён адчуваўся, але не нанёс значнай шкоды гораду.
У выніку землятрусу магнітудай 7,2 а прэм’ер-міністар абвясьціў надзвычайнае становішча на адзін месяц.
Ён заклікаў усю краіну, у тым ліку рэгіёны, якія не пацярпелі ад землятрусу, абʼяднацца, каб аказаць дапамогу пацярпелым — харчаваньне, часовае жыльлё, псыхалягічная падтрымка і іншая дапамога.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ухваліў экстранную дапамогу і прызначыў Саманту Паўэр, адміністратарку Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці, галоўнай адказнай за каардынацыю дапамогі.
- Па дадзеных гуманітарных арганізацый, Гаіці яшчэ не да канца пераадолела наступствы разбуральнага землятрусу 2010 году магнітудай 7,0, у выніку якога амаль цалкам быў разбураны Порт-о-Прэнс і загінулі прыкладна 300 тысяч чалавек.
- У мінулым месяцы краіна апынулася ў стане палітычнага хаосу, калі на Гаіці быў забіты прэзыдэнт Жавэнэль Маіз. Акрамя таго, краіна змагаецца з наступствамі пандэміі COVID-19.
- Акрамя таго, чакаецца, што ўвечары 16 жніўня на Гаіці абрушыцца трапічная бура «Грэйс».