«У нашага „Круглага стала дэмакратычных сілаў“ ёсьць два сьпісы: на амністыю і на памілаваньне. Першы сьпіс, на амністыю, — гэта 650 чалавек, ён разьмешчаны ў публічным доступе на нашым сайце. У ім значыцца ў тым ліку і Віктар Бабарыка», — заявіў у эфіры на навінавым партале «Смартпресс» Юры Васкрасенскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васкрасенскі перадаў на ўзгадненьне сілавікам сьпіс вязьняў на памілаваньнеЁн растлумачыў, у чым прынцыповае адрозьненьне амністыі ад памілаваньня. Па яго словах, амністыя не прадугледжвае прызнаньня віны, раскаяньня і прашэньня на імя Лукашэнкі. У той час як памілаваньне ўсяго гэтага патрабуе.
«Аднак, улічваючы беспрэцэдэнтны ціск на краіну, шэраг міністэрстваў і ведамстваў, перш за ўсё сілавыя, прызналі амністыю немэтазгоднай на дадзеным гістарычным этапе. Таму гэтым людзям прапанавалі варыянт памілаваньня», — заявіў былы актывіст штабу Віктара Бабарыкі.
Юры Васкрасенскі дадаў, што амністыя была б магчымай, каб не было «санкцыйнага ціску, агрэсіі, і зьбеглая апазыцыя пачала выкарыстоўваць рыторыку прымірэньня».
На яго перакананьне, у такім выпадку можна было б пераканаць уладу амніставаць усіх 650 чалавек, некаторых нават без усялякіх папярэдніх умоваў.