«У Талібане „ня прымуць прапанову Кабула аб падзеле ўлады і спыненьні агню. Наша мэта — пакласьці канец замежнай інтэрвэнцыі і сфармаваць у краіне ісламскі ўрад, — цытуе Муджахада ТАСС. — Калі яны (дзейныя ўлады. — Рэд.) на гэта пойдуць, мы будзем гатовыя да замірэньня. Калі ж Кабул не гатовы пагадзіцца з нашымі патрабаваньнямі, то нам будзе лёгка працягваць барацьбу і весьці джыхад“».
Тым часам баевікі Талібану захапілі стратэгічна важны горад Газьні на паўднёвым усходзе Аўганістану, яшчэ на крок наблізіўшыся да ўзяцьця сталіцы Кабула.
Як паведаміў «Голасу Амэрыкі» прадстаўнік уладаў ЗША, пазьней у чацьвер пад кантролем талібаў апынуўся і Герат, трэці па велічыні горад краіны.
Па словах крыніцы, другі па велічыні горад Аўганістану Кандагар таксама захоплены. Па паведамленьнях некаторых інфармацыйных агенцтваў, талібы заявілі, што ўзялі горад позна ўвечары ў чацьвер.
Урадавым сілам не ўдаецца стрымаць масіраваны наступ талібаў, і ісламісты ўжо ўзялі пад кантроль сталіцы ня менш за 11 з 34 правінцый краіны.
- Талібан імкліва захоплівае ўсё новыя тэрыторыі ў Аўганістане ў той час, як ЗША завяршае вывад войскаў з краіны.
- Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн вызначыў апошнім тэрмінам для вываду арміі 11 верасьня — 20-ю гадавіну найбуйнейшых тэрактаў у Злучаных Штатах, пасьля якіх амэрыканскія вайскоўцы пачалі апэрацыю ў Аўганістане.