12 жніўня ўвечары зь Вільні ў Стамбул з уласнай ахвоты вылецеў грамадзянін Іраку, які прыйшоў зь Беларусі ў Літвы па-за межамі пунктаў пропуску, паведаміў Delfi.
Ён прасіў у Літве прыстанішча, але не атрымаў яго. Пасьля гэтага вырашыў вярнуцца дадому, балазе дакумэнты ў яго былі.
Літоўскія ўлады далі яму 300 эўра і купілі квіткі на самалёт. Неўзабаве Літву пакінуць яшчэ 10 мігрантаў.
Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапілі 4117 нерэгулярных мігрантаў, пераважна з Іраку. Пасьля таго, як Літва стала вяртаць мігрантаў у Беларусь, іх плынь павялічылася на мяжы з Латвіяй і Польшчай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва спыніць транзыт прадукцыі «Беларуськалію» са сьнежня з прычыны санкцый ЗША супраць Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Латвіі ўхваліў рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю