Латушка згадаў, што, калі Ігар Ляшчэня летась публічна зрабіў заяву, што ён супраць гвалту, «наколькі гэта ўсіх нас натхніла, што калега, пасол, дыплямат выказаў адкрыта сваю пазыцыю».
«На жаль, сёньня пакутуе шмат хто. Пакутуюць у тым ліку і дыпляматы, у якіх забіраюць дыпляматычныя рангі, якіх звальняюць, якіх затрымліваюць і арыштоўваюць», — сказаў Латушка і заклікаў калег-дыпляматаў «змагацца за беларусаў».
«Вы сапраўды ня чуеце стогнаў беларускага народу? Няўжо вы пагодзіцеся з тым шалам дыктатара, які вынішчае ўсё ў краіне, усякі пункт погляду, усякую пазыцыю ўсякага чалавека?
Няўжо вы ня знойдзеце ў сябе сілаў для таго, каб нават у падпольлі арганізаваць супраціўленьне, змагацца за беларусаў? Каб вы, перш за ўсё вы, маглі людзьмі звацца?».
Ігар Ляшчэня — былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне. Пасьля выбараў 2020 году ён асудзіў гвалт і пакінуў пасаду. Ляшчэня — адзін з дэлегатаў плятформы «Сход», створанай узімку як альтэрнатыву Ўсебеларускаму народнаму сходу, арганізаванаму Лукашэнкам. 11 жніўня Ігара Ляшчэню затрымалі. У ягоным жытле правялі ператрус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі масавая атака на ўдзельнікаў ініцыятывы «Сход». Што пра яе вядома?Павал Латушка — былы прэс-сакратар МЗС, амбасадар Беларусі ў Францыі, Польшчы, міністар культуры, дырэктар Купалаўскага тэатру. Летась 14 жніўня ён асудзіў гвалт сілавікоў, а 16 жніўня ўзяў удзел у маршы свабоды. 17 жніўня яго звольнілі з Купалаўскага тэатру. 18 жніўня Латушка ўвайшоў у Каардынацыйную раду. У верасьні зьехаў зь Беларусі ад перасьледу. У кастрычніку стварыў і ўзначаліў Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы амбасадар Ігар Ляшчэня: Мой сэнс свабоды — быць у Беларусі і дзейнічаць адкрыта