Яна правядзе перамовы пра сытуацыю ў Беларусі зь міністаркай замежных спраў Інэ Марые Эрыксэн Сёрэйдэ. Яны разам дадуць прэсавую канфэрэнцыю.
Таксама Ціханоўская сустрэнецца з кіраўнікамі дэлегацый нарвэскага парлямэнту, грамадзкіх арганізацый і беларускай дыяспарай у Нарвэгіі, паведаміў нарвэскі ўрад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлане Ціханоўскай прысудзілі прэмію міру імя Лотара КрайсігаСёлета ў лютым Інэ Марые Эрыксэн Сёрэйдэ заклікала ўлады Беларусі вызваліць без аніякіх умоваў усіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і спыніць гвалт сілавікоў.
Таксама Ціханоўская плянуе сустрэчу зь генэральным дырэктарам кампаніі Yara Свайнам Турам Гульсэтэрам, які неаднаразова адмаўляўся спыняць супрацоўніцтва зь «Беларуськаліем», нягледзячы на пратэсты беларускай дыяспары Нарвэгіі і звароты страйкаму прадпрыемства. Yara абмежавалася толькі тым, што ў траўні аб’явіла пра накіраваньне ў Салігорск свайго прадстаўніка «для маніторынгу сытуацыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Марыла ўсё жыцьцё». Год Сьвятланы Ціханоўскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нарвэжцы глядзяць на Беларусь як на асобную краіну і дзяржаву, — нарвэскі дэпутат