Швайцарыя ўвяла новыя эканамічныя санкцыі – у прыватнасьці, у фінансавай сфэры, а таксама забарону на гандаль некаторымі таварамі.
У паведамленьні на ўрадавым сайце гаворыцца пра забарону на пастаўкі ў Беларусь абсталяваньня, якое «можа выкарыстоўвацца, каб адсочваць ці перахопліваць камунікацыі праз інтэрнэт і тэлефон».
Таксама ўведзеныя абмежаваньні на выпуск «фінансавых інструмэнтаў» і гандаль імі, на пазыкі і страхавыя паслугі.
У санкцыйны сьпіс Швайцарыі трапілі «Белаэранавігацыя», «Беларусьбанк», «Белінвэстбанк» і «Белаграпрамбанк».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта выглядае вельмі маштабна». Як новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку