Міністэрства юстыцыі Беларусі пазбавіла ліцэнзій адвакатаў Вольгу Карпушонак, Яўгена Маслава і Юлію Князь. У іх чыноўнікі выявілі «недастатковую кваліфікацыю».
Яўген Маслаў абараняў у судзе палітвязьня Мікалая Дзядка. Сярод падабаронных Волькі Карпушонак быў палітзьняволены журналіст Андрэй Аляксандраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стаміўся біць мяне са словамі „Старасьць ня радасьць“». Мікалай Дзядок расказаў суду, як білі ў ГУБАЗіКу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволенаму журналісту Андрэю Аляксандраву прад’явілі абвінавачаньнеАкрамя таго, кваліфікацыйная камісія «разгледзела матэрыялы» аб спыненьні ліцэнзіі адваката Дзьмітрыя Лаеўскага. Раней Лаеўскага, які абараняў экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыку, выключылі зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Лаеўскі абскардзіў выключэньне.
У паведамленьні Міністэрства юстыцыі наўпрост не гаворыцца, што Лаеўскага цяпер пазбавілі ліцэнзіі, але з кантэксту можна зрабіць такую выснову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-абаронца Віктара Бабарыкі абскардзіў выключэньне з калегіі адвакатаў