Пра гэта паведаміла Фэдэральная пракуратура Нямеччыны. Арышт быў праведзены 10 жніўня, дома і на працы ў арыштаванага Дэвіда С. таксама правялі ператрусы.
Паведамляецца, што арыштаваны працаваў у брытанскай амбасадзе ў Бэрліне — ня ў якасьці дыплямата, а як супрацоўнік, наняты на месцы. Сьцьвярджаецца таксама, што прынамсі зь лістапада мінулага году ён супрацоўнічаў з расейскай спэцслужбай (якой менавіта — не паведамляецца) і, у прыватнасьці, як найменей адзін раз за плату перадаў ёй дакумэнты, зьвязаныя зь ягонай працай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве палітык Палецкіс асуджаны на шэсьць гадоў за шпіянаж на карысьць РасеіПаведамляецца, што арышт стаў вынікам супольнага нямецка-брытанскага расьсьледаваньня. Брытанская паліцыя пацьвердзіла факт арышту грамадзяніна краіны. Яна таксама паведаміла, што яму 57 гадоў. Іншыя падрабязнасьці пакуль невядомыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарыя выслала двух расейскіх дыпляматаў праз падазрэньні ў шпіянажыУ чэрвені паведамлялася пра арышт у Нямеччыне паводле падазрэньня ў супрацоўніцтве са спэцслужбамі Расеі расейскага грамадзяніна — супрацоўніка аднаго з унівэрсытэтаў.