Палітыка абвінавачваюць у стварэньні арганізацыі, якая робіць замах на асобу і правы грамадзян. Паводле гэтай справы Аляксею Навальнаму, які ўжо адбывае зьняволеньне ў калёніі, пагражае пакараньне да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Згодна з пазыцыяй сьледзтва, Навальны разам са сваімі прыхільнікамі Леанідам Волкавым і Іванам Жданавым стварыў арганізацыю, ад імя якой заклікалі грамадзян да ўдзелу ў няўзгодненых мітынгах у студзені сёлета. Сам палітык у гэты час быў ужо ў СІЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заблякавалі сайт Аляксея Навальнага і 49 зьвязаных з палітыкам рэсурсаў