«На дадзены момант складана ацаніць ступень наступстваў ад уведзеных санкцый. Але адназначна можна сказаць: яны прывядуць да росту цэнаў на калій і зьніжэньня яго даступнасьці на сусьветным рынку», — пракамэнтавалі Інтэрфаксу ў «Беларускай калійнай кампаніі» ўведзеныя 9 жніўня санкцыйныя абмежаваньні з боку ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвясьцілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. СЬПІСУ офісе кампаніі падкрэсьліваюць, што прыкладуць максымум намаганьняў для выкананьня абавязаньняў перад пакупнікамі калійных угнаеньняў.
«Мы дэталёва вывучаем прынятыя рашэньні. БКК прыкладзе ўсе намаганьні для выкананьня сваіх абавязаньняў перад партнэрамі ў рамках дзейнага прававога поля», — адзначылі ў прэс-службе.
9 жніўня ЗША абвясьцілі аб увядзеньні санкцый у дачыненьні да «Беларуськалію», шэрагу кампаній і бізнэсоўцаў у сувязі з палітычнай сытуацыяй у краіне.
Санкцыі супраць «Беларуськалію» ўведзеныя на той падставе, што адзін з найбуйнейшых сусьветных вытворцаў калійных угнаеньняў стаў «крыніцай незаконнага багацьця для рэжыму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта выглядае вельмі маштабна». Як новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканомікуМіністэрства фінансаў ЗША выдала ліцэнзію на ажыцьцяўленьне ўгодаў, неабходных для згортваньня супрацоўніцтва зь «Беларуськаліем» — на гэта адведзена 4 месяцы. Па заканчэньні гэтага тэрміну амэрыканцам будзе забаронена весьці справы з кампаніяй, яе актывы ў ЗША будуць заблякаваныя.
Прадугледжана забарона на заключэньне новых кантрактаў на куплю прадукцыі ў прадпрыемства.