Паводле зьвестак прафсаюзнага маніторынгу ў чэрвені, у параўнаньні з цэнамі сьнежня 2020 году ў Беларусі значна падаражэла практычна ўся агародніна.
Як расказаў старшыня Менскага гарадзкога аб’яднаньня прафсаюзаў Аляксандар Шчаковіч агенцтву «Минск-Новости», буракі падаражэлі ў 3,2 раза, морква — амаль у 3 разы, капуста — больш як у 2,5 раза, бульба — у 1,8 раза.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэгуляваньне цэнаў на сацыяльна значныя тавары падоўжылі да канца верасьняУ Менску рост цэнаў толькі за чэрвень на буракі склаў 263%, на бульбу — 188%. У параўнаньні са сьнежнем 2019 году бурак падаражэў ажно на 658%, паведаміў прафсаюзны лідэр.
Ён падкрэсьліў, што гэтай групы тавараў у Беларусі вырабляецца значна больш, чым неабходна для ўнутранага спажываньня, таму пастаяннае падвышэньне цэнаў нічым не абгрунтавана.