Як паведамілі ў фондзе, цяпер гэтую праблему спрабуюць тэрмінова вырашыць, таргі неўзабаве адновяцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крысьціна Ціманоўская выставіла свой мэдаль на аўкцыёнЛёгкаатлетка прадае ўзнагароду, якую яна выйграла на ІІ Эўрапейскіх гульнях у Менску ў забегу на 100 мэтраў. Удакладняецца, што ўсе сродкі будуць пералічаныя ў Беларускі фонд спартовай салідарнасьці для падтрымкі рэпрэсаваных атлетаў.
Таргі пачаліся 9 жніўня з сумы 5 000 даляраў, але ўжо да канца дня лот каштаваў больш за 20 000 даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіён сьвету Сюльжын параўнаў высланых з Токіё спартовых чыноўнікаў, якія ціснулі на Ціманоўскую, са «злымі айчымамі»Крысьціна Ціманоўская публічна раскрытыкавала трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай на Алімпіядзе за некампэтэнтнасьць, празь якую шэраг спартоўцаў не змаглі трапіць на Гульні-2020.
За гэта прадстаўнікі беларускай місіі паспрабавалі дачасна выдварыць яе з Токіё, аднак спартоўка папрасіла заступніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) і ў выніку адмовілася вяртацца ў Беларусь, скіраваўшыся ў Польшчу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У двух трэнэраў, якія ціснулі на Ціманоўскую, забралі акрэдытацыю на АлімпіядзеЧальцоў афіцыйнай дэлегацыі Юрыя Маісевіча і Артура Шумака, якія ціснулі на Крысьціну Ціманоўскую, дачасна пазбавілі алімпійскай акрэдытацыі.