Санкцыі будуць дзейнічаць два гады.
ЗША ўвялі санкцыі супраць трох кампаній з Расеі ў рамках забароны на перадачу Ірану, КНДР і Сырыі тэхналёгій зброі масавага знішчэньня, а таксама сродкаў іх дастаўкі, перадае «Голас Амэрыкі».
Адпаведны дакумент Дзярждэпартамэнту размешчаны на сайце Федэральнага рэестру ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ 24 расейскія дыпляматы пакінуць ЗШАПад абмежаваньні патрапілі навукова-вытворчае прадпрыемства «Пульсар», а таксама кампаніі Charter Green Light Moscow і Asia-Invest LLC, а таксама любыя іх даччыныя структуры.
Рашэньне ўступіла ў сілу 29 ліпеня.
Санкцыі забараняюць заключэньне кантрактаў зь фігурантамі сьпісу на закупку любых тавараў і тэхналёгій, дапамогу ім з боку дзяржструктур, продаж ім зброі і выдачу ліцэнзій на набыцьцё тавараў, якія падпадаюць пад дзеяньне экспартнага кантролю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз падоўжыў сэктаральныя санкцыі супраць расейскай эканомікі