Раней на такі крок пайшлі ўлады Літвы, таму нелегальныя мігранты ў апошнія дні ўсё часьцей спрабуюць перасекчы латвійскую і польскую межы.
Такое рашэньне на думку міністра ўнутраных спраў Латвіі Марыі Голубевай неабходна, каб абараніць латвійскія і вонкавыя межы Эўрапейскага зьвязу ад «зброі нелегальнай міграцыі», піша партал delfi.lv.
У выпадку прыняцьця такога рашэньня надзвычайная сытуацыя будзе ўведзена на частцы Аўгшдаўгаўскага і Краслаўскага краёў, што дазволіць Дзяржаўнай памежнай службе затрымліваць мігрантаў і вяртаць іх на мяжу, якую яны перасеклі.
Толькі за апошнія тры дні за незаконнае перасячэньне латвійска-беларускай мяжы затрымалі 160 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы пра міграцыйны крызіс: «Не сумняваюся, што яшчэ будуць намаганьні працягваць заварваць кашу» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь лягеру для ўцекачоў у Літве зьбеглі 12 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На латвійскай мяжы затрымалі 35 мігрантаў