Аўстралія выплаціць кампэнсацыі людзям, якія выжылі пасьля ранейшай палітыкі асыміляцыі, што аддзяліла дзяцей карэннага насельніцтва ад іх бацькоў. Члены так званых «выкрадзеных пакаленьняў» у рэгіёне, які ўключае сталіцу Канбэру і Паўночную Тэрыторыю, атрымаюць аднаразовую выплату ў 60 000 даляраў, піша «Голас Амэрыкі».
Гэта частка праграмы на 800 мільёнаў даляраў, накіраванай на ліквідацыю нястачы, зь якой сутыкаюцца абарыгенныя народы Аўстраліі, у тым ліку астраўныя жыхары, якія жывуць побач з пратокай Торэса. Іх нястача стала вынікам працяглай траўмы пасьля падзелаў сем’яў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: 7 мільёнаў дзяцей у сьвеце пазбаўлены воліБольшасьць аўстралійскіх штатаў маюць уласныя пляны выплатаў, але ўлады Квінслэнду і Заходняй Аўстраліі заклікаюць усю краіну зрабіць больш для кампэнсацыі тым, хто выжыў у «выкрадзеных пакаленьнях».
Дзясяткі тысяч аўстралійскіх дзяцей карэнных народаў кантынэнту прымусова вывозілі зь іх земляў, што трывала да пачатку 1970-х гадоў. Гэта была наўмысная палітыка асыміляцыі іншых расаў у белае грамадзтва. У лютым 2008 году ўрад Аўстраліі афіцыйна папрасіў прабачэньня за тое, што папярэднія кіраўнікі дзяржавы прымусова адрывалі дзяцей карэннага насельніцтва ад іх сем’яў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі Гватэмалы нямала. Як беларуская студэнтка індзейцаў мая ратавалаПрадстаўнікі карэнных народаў Аўстраліі цяпер складаюць крыху больш за 3% насельніцтва краіны і праз ранейшую палітыку дзяржавы дагэтуль адносяцца да найбяднейшых слаёў аўстралійскага грамадзтва.
Кіраўніцтва сталіцы Канбэры летась абвясьціла, што ўзмоцніць намаганьні па павелічэньні працягласьці жыцьця карэнных жыхароў, якая сёньня ў сярэднім на 10 гадоў меншая, чым у насельніцтва агулам. Таксама ў Канбэры паабяцалі ліквідаваць няроўнасьці ў адукацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўстралія выходзіць з угодаў з Кітаем з прычыны палітычнай канфрантацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уступіў у сілу закон аб карэнных народах Украіны, які крытыкавалі ў Расеі