Траіх пасажыраў шпіталізавалі ў цяжкім стане пасьля ДТЗ з аўтобусам каля Баранавіч

Шасьцярых пасажыраў аўтобуса, які трапіў у ДТЗ каля Баранавічаў, паклалі ў гарадзкі шпіталь. Трое зь іх у цяжкім стане, у тым ліку 17-гадовы падлетак, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Яшчэ трое пацярпелых атрымалі мэдычную дапамогу амбуляротна.

Аварыя здарылася каля 8-й раніцы на скрыжаваньні на абʼязной дарозе Баранавічаў. Кіроўца грузавога мікрааўтобуса IVECO не саступіў дарогу пасажырскаму аўтобусу МАЗ. Ад сутыкненьня МАЗ паваліўся на бок. У ім ехалі 10 пасажыраў і кіроўца, паведаміў Сьледчы камітэт.

Кіроўца IVECO не пацярпеў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Петрыкаве на рудніку «Беларуськалію» загінулі двое рабочых
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія памежнікі за дзень вярнулі ў Беларусь амаль 250 мігрантаў, дваіх шпіталізавалі