Такое рашэньне ў кампаніі прынялі з прычыны санкцый ЭЗ супраць бізнэсоўца Аляксея Алексіна, набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі. Яго «Энэрга-Ойл» атрымаў у лютым манаполію на імпарт Iqos ў Беларусь указам Лукашэнкі.
«Зьвярніце ўвагу, што пасьля нядаўніх міжнародных санкцый Iqos больш не прадаецца ў Беларусі, дзе мы дасягнулі амаль 7% продажаў у Менску ў другім квартале», — прыводзіць Onliner словы фінансавага дырэктара кампаніі Эмануэля Бабо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексін, Гуцэрыеў, Зайцаў, Цяцерын. Што за набліжаныя да Лукашэнкі бізнэсоўцы падпалі пад санкцыіАлексіна лічаць адным з так званых кашалькоў Аляксандра Лукашэнкі. ЭЗ лічыць, што посьпех Аляксея Алексіна — менавіта ў блізкасьці да сям’і Аляксандра Лукашэнкі. Сярод яго бізнэс-інтарэсаў у тым ліку тытунёвая галіна — гэта адзін з самых непразрыстых сэктараў беларускай эканомікі.
У 2018 годзе беларускія ўлады далі Алексіну, выхадцу з упраўленьня справамі прэзыдэнта, права адкрыць яшчэ адну тытунёвую фабрыку, ужо трэцюю. Тады ўлады патлумачылі гэта рашэньне ростам попыту з Эўропы. Тое, што сьвету трэба больш беларускіх цыгарэт, тлумачыў асабіста Лукашэнка: «Да мяне нават у апошні час зьвярнуліся замежныя прадпрымальнікі пра тое, што нашы прадпрыемствы ня хочуць прадаваць прадукцыю на экспарт. Ёсьць вялікія нішы, нават у ЭЗ. Яны нам выгадныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Эўразьвяз увёў санкцыі супраць «тытунёвага караля» Беларусі Алексіна